2016-09-27 15:11:00

Швейцарская паліцыя будзе трэніраваць папскіх гвардзейцаў


Папская швейцарская гвардыя і паліцыя швейцарскага кантона Тычына заключылі 26 верасня 2016 г. у Ватыкане пагадненне аб супрацоўніцтве ў падрыхтоўцы папскіх гвардзейцаў. 

Згодна з дамовай ужо ў кастрычніку 2016 г. 16 рэкрутаў прыбыдуць з Швейцарыі ў Ватыкан для праходжання медыцынскага кантролю. Затым яны вернуцца на радзіму, дзе на базе паліцыі кантона Тычына атрымаюць падрыхтоўку па псіхалогіі, праву, супрацьпажарнай бяспецы, аказанню першай дапамогі, стральбе, самаабароне, тактыцы і спорце. Курс разлічаны на адзін месяц.

Пасля яго заканчэння рэкруты зноў прыедуць у Ватыкан. Тут яны будуць знаёміцца з асяроддзем і месцам далейшага нясення службы, будуць вывучаць італьянскую мову і набываць вайсковыя навыкі, уласцівыя Папскай швейцарскай гвардыі. Юнакі пачнуць службу ў Ватыкане перад урачыстасцю Божага Нараджэння. “Гэта рэформа падрыхтоўкі заклікана даць адказ на сучасныя пагрозы, захоўваючы пры гэтым багатыя традыцыі Корпуса швейцарскай гвардыі”, - гаворыцца ў спецыяльным паведамленні, апублікаваным 27 верасня 2016 г.

Папская швейцарская гвардыя заснавана ў 1506 г. папам Юліем ІІ. Яе галоўная мэта заключаецца ў гарантаванні бяспекі Святога Айца і Ватыкану.








All the contents on this site are copyrighted ©.