2016-09-27 14:26:00

Дзяржсакратар: мір у Калумбіі выходзіць за рамкі дамоў


Кардынал дзяржсакратар Пьетра Паралін асабіста перадаў прывітанне і выразы блізкасці ад папы Францішка для калумбійскага народа і яго ўладаў. Ён зрабіў гэта 26 верасня 2016 г. у кантэксце падпісання канчатковага пагаднення паміж урадам Калумбіі і і арганізацыяй “FARC”. Ён прыбыў на цырымонію з Ватыкана.  

Падчас св. Імшы ў Картахена-дэ-Інддзіяс іерарх прызнаўся, што Святы Айцец сачыў з вялікай увагай за намаганнямі апошніх гадоў, пошукамі гармоніі і прымірэння паміж уладамі Калумбіі і лідэрамі левай арганізацыі. Неаднаразова ён звяртаўся заклікамі да іх, не прымаючы пры гэтым непасрэднага ўдзелу ў прыняцці рашэнняў. “Папа заўсёды спрыяе захаванню правоў чалавека і хрысціянскіх каштоўнасцяў, якія знаходзяцца ў самым цэнтры калумбійскай культуры”, - падкрэсліў кардынал Паралін. Завяршэнне перамоў, гэта на самой справе толькі пачатак працэсу зменаў, дадаў ён. Бліжэйшы супрацоўнік Папы спаслаўся на гісторыю Калумбіі і горада Картахена і ўдзел у ёй Каталіцкага Касцёла.

Падпісанне мірнай дамовы ў Калумбіі павінна палегчыць боль многіх яе жыхароў, зняважаных і прыгнечаных насіллем, спыніць нянавісць і змяніць напрамак гісторыі, каб пабудаваць лепшую будучыню з справядлівых і трывалых інстытутаў, сказаў у сваёй гаміліі кардынал Паралін. Ён дадаў, што самы надзейны спосаб інвеставаць у лепшую будучыню, аднавіць годнасць тых, хто пакутуе. Іншымі словамі, мір у Калумбіі выходзіць за рамкі дамоўленасцяў і знаходзіць свой цэнтр у аднаўленні асобы. Толькі Бог дае сілы, каб справіцца з гэтымі праблемамі. Кіраўнік ватыканскай дыпламатыі падкрэсліў, што сустрэчу і падпісанне мірнай дамовы ў Калумбіі нельга разглядаць проста як адну з многіх. Гэта пацвярджэнне таго, што Бог можа даць тое, што, як правіла, немагчыма асягнуць чалавечымі сіламі.

Іерарх заклікаў калумбійцаў мець цвёрдую надзею на тое, што насілля і канфліктаў можна пазбегнуць, што можна пабудаваць іншую будучыню , без забойстваў, дзе жывуць разам некалькі перакананняў, з выкананнем дэмакратычных нормаў, абаронай чалавечай годнасці і каталіцкай традыцыі.

Кардынал Паралін нагадаў, што рэлігіі вядуць да слухання і разумення іншага чалавека, а таксама распазнаваня яго перакананняў і годнасці. Вера выступае супраць злачынстваў, а не насуперак лаіцызму, калі ён разумеецца як захаванне розных сфер кампетэнцыі рэальнасці грамадзянскай і духоўнай. На самой справе, лаіцызм мае патрэбу ў веры ў якасці неабходнага арыентыру для суіснавання і павагі. І Каталіцкі Касцёл спрыяе мірнаму сацыяльнаму суіснавання ў адпаведнасці з духоўнымі традыцыямі калумбійцаў, не патрабуючы, каб усе вызнавалі аднолькавую рэлігію, падкрэсліў прадстаўнік Папы.

26 верасня 2016 г. у Картахене адбылася гістарычная для Калумбіі падзея – цырымонія падпісання мірнага пагаднення паміж афіцыйнымі ўладамі краіны і лідэрамі левай арганізацыі “Рэвалюцыйныя ўзброеныя сілы Калумбіі” (FARC), што азнаменавала завяршэнне 52-гадовай грамадзянскай вайны ў краіне.








All the contents on this site are copyrighted ©.