2016-09-26 13:25:00

Прадстаўнік Пантыфіка на падпісанні мірнай дамовы ў Калумбіі


Кіраўнік ватыканскай дыпламатыі кардынал Пьетра Паралін 26 верасня 2016 г. прымае ўдзел у гістарычнай для Калумбіі падзеі – цырымоніі падпісання мірнага пагаднення паміж урадам краіны і лідэрамі левай арганізацыі “Рэвалюцыйныя ўзброеныя сілы Калумбіі” (FARC), якое азнаменуе завяршэнне 52-гадовай вайны паміж бакамі.

На цырымонію падпісання дамовы былі запрошаны каля 2,5 тыс. чалавек, сярод якіх: Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун, Вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Федэрыка Магерыні, прэзідэнты трынаццаці краін Лацінскай Амерыкі – Мексікі, Гватэмалы, Гандураса, Сальвадора, Коста-Рыкі, Панамы, Кубы, Венесуэлы, Дамініканскай Рэспублікі, Эквадора, Перу, Чылі і Парагвая, а таксама Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры.

Святы Пасад пашыраў і падтрымліваў мірны працэс ў Калумбіі, які ажыццяўляўся пры пасярэдніцтве Кубы на працягу апошніх чатырох гадоў дыскусій і перамоў, што вяліся паміж бакамі. Вынікам гэтай працы стала рашэнне аб спыненні агню, прынятае 23 чэрвеня 2016 г.

Ваенны канфлікт, які ўспыхнуў у Калумбіі ў 1964 г., меў для краіны жудасныя наступствы: звыш за 220 тыс. чалавек загінулі, каля 45 тыс. знікла без вестак, 7 млн. жыхароў былі вымушаны пакінуць свае дамы, тысячы дзяцей уцягнуты ў ваенныя дзеянні. Падпісаныя пагадненні яшчэ павінны быць ратыфікаваны на рэферэндуме, які пройдзе ў Калумбіі 2 кастрычніка 2016 г.








All the contents on this site are copyrighted ©.