2016-09-25 13:12:00

Святы Айцец адрэагаваў на сітуацыю ў Мексіцы


Святы Айцец падтрымаў абаронцаў сям’і ў Мексіцы, а таксама запэўніў у сваёй малітве аб спыненні насілля ў гэтай краіне, ахвярамі якога на працягу некалькіх апошніх дзён сталі прадстаўнікі духавенства. З адмысловым заклікам Пантыфік звярнуўся 25 верасня 2016 г. перад малітвай “Анёл Панскі” у Ватыкане.

“З вялікай ахвотай далучаюся да біскупаў Мексікі ў падтрымцы дзейнасці Касцёла і грамадзянскай супольнасці на карысць сям’і і жыцця, якія ў гэты час патрабуюць асаблівай душпастырскай і культурнай увагі ва ўсім свеце”, - сказаў Папа спасылаючы да ініцыятываў супраць легалізацыі, на нацыянальным узроўні, аднаполых саюзаў. 

“Акрамя таго, запэўніваю ў маёй малітве за дарагі мексіканскі народ, каб спынілася насілле, ахвярамі якога ў гэтыя дні сталі таксама некаторыя святары”, - сказаў Пантыфік.

19 верасня на ўсходзе Мексікі адбылося выкраданне і забойства двух каталіцкіх святароў: кс. Алеха Набора Хіменэса Хуарэса і кс. Хасэ Альфрэда Суарэса-Дэла-Круса. Іх целы з слядамі катаванняў былі знойдзены недалёка ад гораду Поса-Рыка-дэ-Ідальга ў штаце Веракрус, у якім яны здзейснялі служэнне. 

23 верасня з’явілася навіна пра выкраданне яшчэ аднаго святара: Хасэ Альфрэда Лапэса Гульена, які працаваў у горадзе Пуруандзіра, у штаце Мічаакан, у цэнтральнай частцы краіны. Аб яго лёсе дагэтуль няма інфармацыі.

Паўднёвая Амерыка ўжо сёмы год падрад з’яўляецца самым небяспечным кантынентам для прадстаўнікоў Касцёла. З 2000 г. па 2015 г. тут былі забіты 396 душпастыраў, сярод якіх 5 біскупаў. У 2015 г. ад рук злачынцаў тут загінулі 7 святароў і 1 законніца.








All the contents on this site are copyrighted ©.