Апостальская Сталіца далучылася да Канвенцыі ААН супраць карупцыі. Адпаведны дакумент падпісаў 19 верасня 2016 г. кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін у штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку.
Папа Францішак называў карупцыю “душэўнай ранай грамадства” і заклікаў рашуча супрацьстаяць гэтаму злу, нагадаў cакратар па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі арцыбіскуп Пол Рычард Галахер на старонках газеты “L’Osservatore Romano”.
Ватыканскі дыпламат заўважыў, што асноўныя палажэнні канвенцыі ўжо ўтрымліваюцца ў заканадаўстве Святога Пасаду. Ён нагадаў пра існаванне папскіх дакументаў адносна юрысдыкцыі ватыканскіх судовых органаў ў сферы крымінальных злачынстваў, адносна папярэджання і супрацьдзеяння нелегальнай фінансавай і грашовай дзейнасці, нормаў празрыстасці, нагляду за дзейнасцю фінансавых структур і кантролю за фінансавай інфармацыяй.
Канвенцыя ААН супраць карупцыі была прынята на пленарным пасяджэнні 58-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН 31 кастрычніка 2003 г. і ўступіла ў сілу 14 снежня 2005 г. Гаворка ідзе пра першы антыкарупцыйны міжнародна-прававы дакумент у гісторыі.
All the contents on this site are copyrighted ©. |