2016-09-21 10:18:00

Пантыфік: не забываць пра пакутуючых ад хваробы Альцгеймера


Святы Айцец звярнуўся з заклікам з нагоды ХХІІІ Сусветнага дня барацьбы з хваробай Альцгеймера, які штогадова адзначаецца 21 верасня па ініцыятыве Міжнароднай арганізацыі па барацьбе з хваробай Альцгеймера (Alzheimer’s Disease International). Тэма сёлетняга Дня: “Памятай пра мяне”. 

“Заклікаю ўсіх прысутных “памятаць”, з клапатлівасцю Марыі і спагадай Міласэрнага Езуса, пра ўсіх пакутуючых ад гэтай хваробы і іх блізкіх, каб дазволіць ім адчуць нашу блізкасць. Памолімся таксама за людзей, якія знаходзяцца побач з хворымі, умеючы разумець іх патрэбы, нават самыя непрыкметныя, таму што глядзяць вачыма поўнымі любові”, - сказаў Папа 21 верасня 2016 г. на заканчэнне агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра ў Ватыкане.

Паводле дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, ад хваробы Альцгеймера у свеце пакутуе каля 47,5 мільёнаў чалавек, большая частка з якіх пражывае ў краінах з нізкім або сярэднім узроўнем прыбытку. Штогадова здараецца 7,7 мільёнаў новых выпадкаў захворвання.








All the contents on this site are copyrighted ©.