2016-09-21 10:56:00

Наступная сустрэча рэлігійных лідэраў пройдзе ў Германіі


У верасні 2017 г., у нямецкіх гарадах Оснабрук і Вестфалія – дзе праводзіліся мірныя перамовы і адбылося падпісанне знакамітага Вестфальскага міру – пройдзе наступная Міжрэлігійная сустрэча за мір, арганізаваная каталіцкай дабрачыннай “Супольнасцю св. Эгідзія”. Аб гэтым было абвешчана 20 верасня 2016 г. на заканчэнне Сусветнага дня малітвы за мір у Асізі, у якім прымаў удзел папа Францішак. 

Вестфальскі мір паклаў канец так званай Трыццацігадовай вайне, якая пачалася з сутыкнення паміж пратэстантамі і католікамі Свяшчэннай Рымскай Імперыі і працягвалася з 1618 г. па 1648 гг., закрануўшы практычна ўсе еўрапейскія краіны. Адным з вынікаў Вестфальсага міру было ўстанаўленне прававой роўнасці паміж католікамі, лютэранамі і кальвіністамі.








All the contents on this site are copyrighted ©.