2016-09-20 10:22:00

Святы Айцец пачаў візіт у Асізі


Святы Айцец адправіўся 20 верасня 2016 г. у сваё аднадзённае падарожжа ў Асізі, з нагоды Сусветнага дня малітвы за мір. Форум праходзіць 18-20 верасня 2016 г. на тэму “Прагненне міру: рэлігіі і культуры ў дыялогу”. У ім прымае ўдзел больш за 500 прадстаўнікаў розных канфесій і рэлігій.

Каля 10.55 па рымскім часе верталёт з Пантыфікам на борце вылецеў з Ватыкану ў напрамку горада св. Францішка, які знаходзіцца ў 170 км ад сталіцы Італіі. Пасля прызямлення на тэрыторыі спартыўнай пляцоўкі каля базылікі Санта-Марыя-дэлі-Анджэлі ў Асізі, Папа накіраваўся ў францішканскі кляштар Сакра-Канвента, дзе яго чакалі: Патрыярх Канстантынопальскі Барталамей І, Архіепіскап Кентэрберыйскі Джасцін Уэлбі, Сірыйскі Патрыярх Антыёхіі і ўсяго Усходу Ігнацый Эфрэм ІІ, прадстаўнікі юдаізму, ісламу і будызму.

Усе разам яны праследавалі ў дворык Сікста IV, дзе асабіста прывіталі прадстаўнікоў розных Цэркваў і рэлігій, а таксама мясцовых каталіцкіх біскупаў.

У 13.00 у будынку Сакра-Канвента ўдзельнікі сустрэчы сабраліся на абед, у якім прынялі ўдзел таксама 12 бежанцаў, якія падзяліліся сваімі сведчаннямі аб пераследах, войнах і дыскрымінацыях у краінах ахопленых ваеннымі дзеяннямі. Тут жа старшыня каталіцкай дабрачыннай “Супольнасці св. Эгідзія” Марка Імпальяца нагадаў сабраным аб 25-й гадавіне патрыяршага служэння Барталамея І. Пасля абеду Святы Айцец асабіста паразмаўляў з кожным прысутным на сустрэчы рэлігійным лідэрам.








All the contents on this site are copyrighted ©.