2016-09-16 22:30:00

Францішак наведаў дзве медыцынскія ўстановы


Пра каштоўнасць чалавечага жыцця ад пачатку да натуральнай смерці нагадаў Святы Айцец наведаўшы дзве медыцынскія ўстановы ў Рыме: аддзяленне неанаталогіі ў шпіталі св. Яна і хоспіс “Віла Сперанца”. Візіты прайші 16 верасня 2016 г. і сталі часткай юбілейнай ініцыятывы “Пятніцы міласэрнасці”, у рамках якой Папа кожны месяц сустракаецца з людзьмі, асабліва патрабуючымі спагады. 

У аддзяленні неанаталогіі рымскага шпіталя св. Яна, акрамя здаровых дзяцей, на цяперашні момант знаходзяцца 16 немаўлятаў з рознымі прыроджанымі парокамі. Яшчэ восем прабываюць ў вельмі цяжкім стане ў аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі.

Персанал клінікі, пацыенты і іх блізкія былі вельмі здзіўлены і рады візіту Папы. Унутры бальніцы, захоўваючы звычайныя для такіх месцаў правілы гігіены, паверх сутаны і абутку, Францішак насіў спецыяльны халат і бахілы. Ён падышоў да кожнага інкубатара, благаславіў немаўлятаў і іх бацькоў, скіроўваючы да іх словы суцяшэння і падтрымкі.

Затым Пантыфік накіраваўся ў хоспіс “Віла Сперанца”, дзе знаходзяцца 30 невылечных пацыентаў у апошніх стадыях хваробаў. Папа наведаў кожнага пацыента ў яго пакоі.

У рамках ініцыятывы “Пятніцы міласэрнасці” раней Францішак ужо наведваў дом састарэлых, цэнтр рэабілітацыі для нарказалежных, цэнтр для мігрантаў, сустракаўся з бежанцамі на востраве Лесбас і з асобамі, якія пакутуюць ад растройстваў псіхікі, хворымі і пажылымі святарамі, маліўся ў “Аўшвіц-Біркенаў”, сустракаўся з пацыентамі педыятрычнай клініцы ў Кракаве і жанчынамі, вызваленымі ад рабства прастытуцыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.