2016-09-04 11:39:00

Францішак памаліўся за загінулых місіянераў


Святы Айцец заклікаў вернікаў маліцца за каталіцкіх місіянераў, якія загінулі або падвергліся насіллю падчас свайго служэння ў розных частках свету.

"У гэты момант хачу ўзгадаць усіх, хто загінуў служачы братам ў складаных і небяспечных кантэкстах. Асаблівым чынам я думаю пра шматлікіх законніц, якія дораць сваё жыццё не пакідаючы для сябе нічога", - сказаў Францішак 4 верасня 2016 г. перад малітвай "Анёл Панскі" у Ватыкане. Яна адбылася на заканчэнне ўрачыстай Эўхарыстыі, падчас якой была кананізавана Маці Тэрэза з Калькуты.

У прыватнасці Папа ўзгадаў пра 51-гадовую іспанскую місіянерку сястру Ісабэль Солу Матас забітую 2 верасня 2016 г. у Гаіці. Францішак пажадаў, каб у гэтай "краіне, якая падвергнулася шматлікім выпрабаванням", "спыніліся акты насілля і яна стала больш бяспечнай для ўсіх". "Узгадаем таксама пра іншых законніц, якія нядаўна сталі ахвярамі насілля ў розных краінах", - заклікаў Папа. 

На працягу 2015 г. у свеце былі забіты 22 прадстаўнікі Касцёла: 13 святароў, 4 законніцы і 5 свецкіх вернікаў. Акты насілля адносна духавенства і душпастырскіх работнікаў працягваюцца і ў 2016 г.








All the contents on this site are copyrighted ©.