2016-09-02 11:46:00

Апублікавана праграма візіту Папы ў Асізі


1 верасня 2016 г. была апублікавана афіцыйная праграма адзнадзённага візіту папы Францішка ў Асізі з нагоды Сусветнай малітвы за мір. Ён адправіцца ў пілігрымку 20 верасня 2016 г. 

У 11.00 верталёт з Папам прызямліцца на тэрыторыі спартыўнай пляцоўкі каля базылікі Санта-Марыя-дэлі-Анджэлі ў Асізі. Па прылёце Пантыфік накіруецца ў кляштар Сакра-Канвента – духоўны цэнтр Ордэна францішканаў, дзе яго будуць чакаць Патрыярх Канстантынопальскі Барталамей І, Архіепіскап Кентэрберыйскі Джасцін Уэлбі, Сірыйскі Патрыярх Антыёхіі і ўсяго Усходу Ігнацый Эфрэм ІІ, прадстаўнікі юдаізму, ісламу і будызму. Усе разам яны праследуюць у дворык Сікста IV, дзе прывітаюць прадстаўнікоў розных Цэркваў і рэлігій, а таксама мясцовых каталіцкіх біскупаў.

У 13.00 у будынку Сакра-Канвента ўдзельнікі сустрэчы звяруцца на абед, у якім прымуць удзел таксама некаторыя ахвяры войнаў. Тут старшыня экуменічнай “Супольнасці св. Эгідзія” Марка Імпальяцо выступіць з прамовай, прымеркаванай да 25-годдзя патрыяршага служэння Барталамея І. 

Пасля асабістай сустрэчы Святога Айца з лідэрамі хрысціянскіх Цэркваў і іншых рэлігій, сабраных у Асізі, у розных частках гэтага гораду пройдуць малітвы ў інтэнцыі міру. Экуменічная малітва хрысціян адбудзецца ў Ніжняй базыліцы св. Францішка.

Заключная цырымонія Сусветнай малітвы за мір пройдзе на плошчы перад Верхняй базылікай св. Францішка. Падчас яе прадстаўнікі розных веравызнанняў агучаць свае пасланні. Пасля прамовы Святога Айца, удзельнікі сустрэчы прачытаюць “Заклік аб міры”, тэкст якога затым уручаць дзецям розных нацыянальнасцяў, запаляць свечы і абмяняюцца знакам супакою.

Каля 19.00 Пантыфік пакіне Асізі. У Ватыкан ён павінен будзе вярнуцца праз поўгадзіны.

Для Папы візіт на радзіму св. Францішка стане ўжо трэццім. Апошні раз ён наведаў гэты горад 4 жніўня з нагоды 800-годдзя ўстанаўлення адпусту, вядомага пад назвай “Асізскае дараванне”.








All the contents on this site are copyrighted ©.