2016-09-01 13:41:00

Пасланнік Папы на пахаванні ахвяр землятрусу ў Італіі


Апостальскі элемазінарый арцыбіскуп Конрад Краеўскі здзейсніў візіт у горад Аматрычэ, які найбольш пацярпеў ад нядаўняга землятрусу ў цэнтральнай Італіі. Ватыканскі іерарх прыняў удзел у пахаванні ахвяр стыхіі ў якасці пасланніка Святога Айца і падарыў блізкім загінулых благаслаўлёныя Папам ружанцы.

Землятрус магнітудай 6,0 адбыўся ноччу на 24 жніўня 2016 г. Эпіцэнтр знаходзіўся ў 113 км ад Рыма. Загінулі па меншай меры 294 асобы, большасць з якіх былі жыхарамі Аматрычэ. У гэтым горадзе разбураны 75% будынкаў, а тыя якія засталіся сталі непрыдатнымі для жыцця.

Падчас малітвы “Анёл Панскі” 28 жніўня у Ватыкане, Францішак адзначыў, што плануе наведаць пацярпелыя ад стыхіі тэрыторыі, каб прынесці іх жыхарам “суцяшэнне веры і падтрымку хрысціянскай надзеі”.








All the contents on this site are copyrighted ©.