2016-08-29 14:46:00

Марк Цукерберг уражаны сустрэчай з Папам


Марк Цукерберг пракаментаваў свой візіт у Ватыкан і аўдыенцыю ў Святога Айца. “Прысцыла і я мелі гонар сустрэцца з папам Францішкам у Ватыкане. Мы выказалі захапленне яго пасланнем міласэрнасці і пяшчоты і тым, як ён знайшоў новыя шляхі для камунікацыі з людзьмі розных веравызнанняў ва ўсім свеце”, - напісаў ён на сваёй старонцы ў “Facebook”.

Амерыканскі праграміст і прадпрымальнік распавёў, што падчас сустрэчы абмяркоўвалася важнасць сувязі паміж людзьмі, асабліва ў тых частках свету, якія не маюць доступу да інтэрнэту. У якасці падарунку Марк Цукерберг уручыў Пантыфіку мадэль лятальнага апарату на сонечных батарэях “Аquila”, які з дапамогай лазеру будзе забяспечваць падлучэнне да інтэрнэту ў месцах дзе яго няма.

“Гэта была сустрэча, якую мы ніколі не забудзем”, - прызнаўся заснавальнік і генеральны дырэктар “Facebook”.

Візіт Марка Цукерберга ў Ватыкан адбыўся 29 жніўня 2016 г. У ходзе сустрэчы абмяркоўвалася “як выкарыстоўваць камунікатыўныя тэхналогіі для змягчэння вастрыні праблемы беднасці, спрыяння культуры сустрэчы і распаўсюджвання паслання надзеі, асабліва сярод самых абдзеленых”, паведаміў кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Грэг Бёрк.








All the contents on this site are copyrighted ©.