2016-08-27 09:58:00

Папа да свецкіх інстытутаў: злучыць дзейнасць і сузіранне


Быць у авангардзе Касцёла новай евангелізацыі заклікаў папа Францішак членаў свецкіх інстытутаў кансэкраванага жыцця. 21-25 жніўня 2016 г. у Рыме прайшла генеральная асамблея Канферэнцыі гэтых аб’яднанняў. У форуме прымалі ўдзел 140 чалавек з 25 краін свету. Святы Айцец прывітаў іх праз адмысловае пасланне, скіраванае за подпісам кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна.

У звароце ўтрымліваецца заклік да злучэння “кансэкрацыі і свецкасці, дзейнасці і сузірання”. “Вы з’яўляеце – як пісаў Павел VI – таямнічым знітаваннем паміж мацнейшымі плыняў хрысціянскага жыцця”: свецкім і прысвечаным Богу праз абяцанні евангельскіх цнотаў, заўважыў Пантыфік.

Святы Айцец перакананы, што знаходжанне свецкіх кансэкраваных асобаў у сучасным свеце патрабуе “абноўленага сінтэзу” паміж гэтымі дзвюма аспектамі. Па словах Папы, каб свецкасць і кансэкрацыя неразлучна прабывалі разам недапушчальны фармальныя адносіны да аднаго з гэтых элементаў, а таксама “падпарадкаванне аднаго элемента другім”. “Нельга быць у першую чаргу свецкімі, а затым кансэкраванымі або ў першую чаргу кансэкраванымі, а затым свецкімі. Трэба быць адначасова кансэкраванымі свецкімі”, - падкрэсліў ён.

Францішак заклікаў членаў свецкіх інстытутаў да “пастаяннай праніклівасці”, каб знайсці раўнавагу, адшукаць Бога ва ўсім. Важны таксама: фармацыя кансэкраваных свецкіх вернікаў, іх еднасць з братамі, крэатыўнасць у пошуку “нечуваных  раней і больш адпаведных адказаў на новыя сітуацыі”, духоўнасць, здольная паяднасць крытэрыі, якія паходзяць “з вышыняў” – праз Божую ласку – і “з нізоў”, што значыць з чалавечай гісторыі, прачытанай і інтэрпрытаванай.

Святы Айцец  адзначыў важнасць глыбокага малітоўнага жыцця для свецкіх кансэкраваных асобаў, каб маглі быць “запаленымі агенчыкамі”, для людзей, якія шукаюць святла,  а таксама “сведкамі каштоўнасці братэрства і сяброўства”.

“Самы вялікі выклік, таксама і для свецкіх інстытутаў, заключаецца ў тым, каб яны былі школамі святасці”, з дапамогай евангельскіх парадаў чысціні, беднасці і паслухмянасці, сведчылі, што можна быць свабоднымі і пакорнымі на службе іншым, сказаў Францішак.

Члены свецкіх інстытутаў прысвячаюць сваё жыццё Богу праз складанне евангельскіх парадаў, аднак, у адрозненні ад членаў манаскіх супольнасцяў, яны не жывуць супольна. Такія вернікі, жывуць у свеце, імкнуцца ўдасканальвацца ў любові і перш за ўсё знутры спрыяць асвячэнню свету.








All the contents on this site are copyrighted ©.