На знак канкрэтнай блізкасці папы Францішка да ахвяраў землятрусу ў цэнтральнай Італіі група з шасці ватыканскіх пажарнікаў накіравалася раніцай 24 жніўня 2016 г. у мястэчка Аматрычэ, якое найбольш пацярпела ў выніку трагедыі. Група працуе ў супрацоўніцтве з Грамадзянскай абаронай Італіі здзейсняючы пошуковыя працы і аказваючы дапамогу ахвярам, паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы.
Мястэчка Аматрычэ знаходзіцца ў рэгіёне Лацыё і налічвае каля 2,5 тыс. жыхароў. Па словах мясцовага мэру, пасля землятрусу “ад горада нічога не засталося”.
All the contents on this site are copyrighted ©. |