Аргентынская футбольная каманда “Атлетыка Сан-Ларэнса-дэ-Альмагра”, даўнім заўзятарам якой з’яўляецца папа Францішак, прыедзе у Рым і сыграе таварыскі матч супраць італьянскай “Ромы”. Сустрэча пройдзе 3 верасня 2016 г. у рамках спартыўнага свята, арганізаванага з нагоды Юбілею Міласэрнасці футбольнымі клубамі і Папскай радай па новай евангелізацыі.
На працягу ўсяго дня 3 верасня на рымскім алімпійскім стадыёне будуць праходзіць мерапрыемствы накіраваныя на папулярызацыю спартыўных і сямейных каштоўнасцяў. Матч “Ромы” супраць “Атлетыка Сан-Ларэнса-дэ-Альмагра” стане кульмінацыяй гэтай падзеі.
На форме футбалістаў будзе размешчаны лагатып Года Міласэрнасці. Арганізацыяй спартыўнай акцыі кіраўніцтва клубаў пажадала зрабіць свой унёсак у рэалізацыю канкрэтных жэстаў міласэрнасці, да якіх заклікаў Францішак.
Клуб першага дывізіёна з Буэнас-Айрэса – “Атлетыка Сан-Ларэнса-дэ-Альмагра” – заснаваў каталіцкі святар Ларэнца Маса на пачатку XX-га стагоддзя, стварыўшы на заднім двары касцёла ў раёне Флорэс-Альмагра спартыўную пляцоўку. У 2015 г. гэта каманда выйграла Суперкубак Аргентыны. Будучы арцыбіскупам Буэнас-Айэрэса Францішак меў картку заўзятара гэтага клуба і аднойчы цэлебраваў св. Імшу на яго стадыёне.
All the contents on this site are copyrighted ©. |