2016-08-20 13:20:00

Кардынал Паралін адкрые музей Яна Паўла І


Музеі Яна Паўла І будзе адкрыты ў яго родным горадзе Канале-д’Агорда, у дыяцэзіі Белуна-Фельтры, на поўначы Італіі. Урачыстую цырымонію ўзначаліць бліжэйшы супрацоўнік Святога Айца кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін. Адкрыццё музея адбудзецца 26 жніўня 2016 г. – у 38-ю гадавіну выбрання кардынала Альбіна Лючані Біскупам Рыма.

Музей дазволіць бліжэй пазнаёміцца з жыццём Яна Паўла І, чый пантыфікат з’яўляецца адным з самых кароткіх у гісторыі Касцёла. Ён працягваўся ўсяго 33 дні. Нягледзячы на гэта “Папа ўсмешкі” – як яго называлі – пакінуў у сэрцах вернікаў трывалы след, пра што сведчыць няспынны, з 1978 г.,наплыў пілігрымаў у яго родны горад.

Музей будзе знаходзіцца з будынку XV cт. размешчаным на плошчы, якая сёння носіць імя Яна Паўла І. Акрамя экспазіцыі тут будзе адкрыты архіў і бібліятэка.

Альбіна Лючані нарадзіўся 17 кастрычніка 1912 г. у Канале-д'Агорда. З 1958 г. быў пастырам дыяцэзіі Віторыё-Вэнэта, а з 1969 г. – Патрыярхам Венецыі. У 1973 г. атрымаў кардынальскую годнасць, а яшчэ праз пяць гадоў – 26 жніўня 1978 г. абраны на Пасад св. Пятра. Раптоўна памёр 28 верасня 1978 г.

У 2003 г. пачаўся беатыфікацыйны працэс гэтага Папы, які зараз знаходзіцца на канчатковым этапе.Ужо падрыхтаваны ўвесь неабходны зборнік дакументаў, сярод якіх прадстаўленне гераічнасці цнотаў кандыдата да хвалы алтароў. Асаблівую каштоўнасць у гэтым працэсе мае сведчанне, якое пажадаў скласці Папа на пенсіі Бэнэдыкт XVI. У 2004 г., будучы прэфектам Кангрэгацыі Веравучэння, Ёзэф Ратцынгер публічна прызнаўся, што ўжо моліцца праз заступніцтва Яна Паўла І, як праз заступніцтва святога.








All the contents on this site are copyrighted ©.