2016-08-18 12:02:00

Папа наведае кангрэс Еўрапейскага таварыства кардыёлагаў


Папа Францішак сустрэнецца з удзельнікамі міжнароднага кангрэсу арганізаванага Еўрапейскім таварыствам кардыёлагаў. Пасля агульнай аўдыенцыі 31 ліпеня 2016 г. Францішак накіруецца ў рымскі выставачны цэнтр “Fiera di Roma” – месца правядзення форума – і звернецца да яго ўдзельнікаў з кароткім прывітаннем, гаворыцца ў спецыяльным паведамленні Залы Друку Апостальскай Сталіцы.

Еўрапейскае таварыства кардыёлагаў з’яўляецца найбуйнейшым медыцынскім аб’яднаннем, у якое ўваходзяць каля 75 тыс. спецыялістаў у галіне кардыялогіі з краін Еўропы і міжземнаморскага басейна. У рымскім кангрэсе гэтай асацыяцыі, які пройдзе 27-31 ліпеня, прымуць удзел каля 35 тыс. урачоў з 140 краін свету. 








All the contents on this site are copyrighted ©.