2016-08-13 15:16:00

Заходняя Афрыка: ісламізацыя – не толькі тэрарысты


Ісламская экспансія ў Нігерыі – гэта не толькі “Бока Харам”. Джыхад здабыў там новае аблічча. У цэнтральнай частцы краіны хрысціяне сістэматычна выціскаюцца мусульманамі з поўначы, папярэдзіў біскуп Чарльз Гамава. Ён з’яўляецца патырам дыяцэзія Джалінга, якая ляжаць у цэнтральнай частцы Нігерыі, дзе хрысціяне і мусульмане жывуць побач. Кожная з гэтых рэлігійных груп складае каля паловы насельніцтва. Гэты рэгіён стаў, аднак, арэнай радыкальнай ісламізацыі, якая набірае больш ці менш радыкальныя формы.

Асноўнай сілай джыхаду з’яўляюцца мусульманскія пастухі з племені Фулані, якія рэгулярна нападаюць на хрысціянскіх фермераў, у выніку прымушаючы іх бегчы. На іх месцы прыходзяць мусульмане з поўначы. Такім чынам, парушаецца лічбавы баланс паміж двума рэлігіямі. Па словах іерарха, гэта частка добра распрацаванай стратэгіі. Аб гэтым сведчыць сучаснае ўзбраенне мусульманскіх пастухоў. Адназначна, хтосьці фінансуе іх кампанію.

Біскуп нігерыйскай дыяцэзіі таксама прызнае, што абедзве рэлігіі, як іслам, так хрысціянства, імкнуцца здабыць новых членаў. Рознымі, аднак, з’яўляюцца сродкі, якія яны выкарыстоўваюць. Паслядоўнікі Хрыста заклікаюць словам, а мусульмане – рознымі формамі прымусу. Гэта можна ўбачыць асабліва ў палітыцы і грамадскім жыцці, дзе ўсё часцей і часцей, мяркуецца, што для таго, каб выконваць прэстыжную функцыі, чалавек павінен быць мусульманінам. Такім чынам, адбываецца ціск на хрысціян, каб яны адмаўляліся ад сваёй веры.

Іерарх адзначыў, што многія каталіцкія вернікі баяцца масавага пераследу. Хоць у апошні час дзейнасць тэрарыстычнай арганізацыі “Бока Харам” была некалькі паралізавана, яе члены ўсё яшчэ знаходзяцца на волі і гатовыя ў любы момант ўступіць у барацьбу. Паводле біскупа Гамава, сёння можна назіраць наступствы шматгадовага занядбання з боку мусульманскіх лідэраў, якія не супраціўляліся, каб цэлае пакаленне маладых нігерыйцаў падвяргалася фундаменталісцкай адукацыі. Сёння менавіта гэта моладзь поўная гневу і не мае чаго губляць, дадаў нігерыйскі іерарх.








All the contents on this site are copyrighted ©.