2016-08-10 15:39:00

Лацінскі Патрыярхат Іерусаліма не будзе падзелены


Новапрызначаны Апостальскі адміністратар Лацінскага Патрыярхата Іерусаліма П’ербаціста Піцабала развеяў супярэчлівыя чуткі аб магчымым падзеле гэтай касцёльнай структуры. Не будзе ніякай асобнай дыяцэзіі для Іарданіі або для іўрытамоўных католікаў, сказаў біскуп-элект у інтэрв’ю нямецкаму каталіцкаму інфармацыйнаму агенцтву “KNA”. 

“Дыяцэзія вялікая, але мы павінны прымаць да ўвагі не толькі геаграфічны аспект, але і яе склад. Ідэальнага рашэння не існуе, але Святая Зямля заўсёды была адзінай і будзе заставацца такой”. Акрамя таго, не чакаюцца новыя біскупскія прызначэнні.

Італьянскі францішканін, чыё біскупскае пасвячэнне адбудзецца ў Бергама 10 верасня 2016 г., з 24 чэрвеня з’яўляецца пастырам Патрыярхата, у які ўваходзяць: Ізраіль, Іарданія, Кіпр і Палестына. 

Ён прызнаўся, што цэнтральнае месца ў яго служэнні зойме дыялог і спроба зразумець сітуацыю знутры. Гэта дапаможа вырашыць, што рабіць у будучыні. “Мы – Касцёл, і павінны працаваць як адзінае цэлае”, - сказаў Апостальскі адміністратар і дадаў, што гаворка ідзе пра “Касцёл адкрыты”.

Трэба нагадаць, што на працягу апошніх дванаццаці гадоў айцец П’ербаціста Піцабала быў францішканскім Кусташам Святой Зямлі.








All the contents on this site are copyrighted ©.