Той, хто ведае Хрыста, не можа быць фундаменталістам, лічыць старшыня Канферэнцыі Біскупаў Германіі, кардынал Рэйнхард Маркс. Ён выступіў на 85-м Тыдні Зальцбургскага Універсітэта, які праходзіў 1-8 жніўня 2016 г.
Ён адзначыў, што Еўропа ў цяперашні час перажывае перыяд вялікіх перамен, якія могуць быць часткай “эпахальнай эвалюцыі”. “Я часта чую, што не толькі ў Турцыі, але і ў нас, у нашых сем’ях не могуць адкрыта гаварыць пра палітыку, не ўпадаючы ў вялікія спрэчкі”, - заўважыў арцыбіскуп Мюнхенска-Фрайзінгскі, назваўшы гэту з’яву “вельмі трывожнай”.
На яго думку, у цяперашні час існуе дзве тэндэнцыі: “з аднаго боку, грамадства жыве пры тэмпературы кіпення, а з другога, ў сітуацыі астуджэння салідарнасці суіснавання”, што Францішак называе “глабалізацыяй абыякавасці”.
Праекту аб’яднанай Еўропы не хапае, па яго словах, любові і пачуцця прыналежнасці. “Задача Еўропы, стварыць новы культурны сінтэз жывой супольнасці. Еўропа заўсёды мела такую здольнасць, як нагадаў Папа, прымаючы Прэмію Карла Вялікага, адзначыў член Рады кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам.
Ён заявіў, што хрысціяне павінны нанова адкрыць для сябе пачуцці, любоў, містыку. “Вялікія аповеды Евангелля, такія, як прыпавесць пра Міласэрнага Самараніна або Благаслаўленні належаць да культурнага кола Еўропы, а не толькі да хрысціян”, - лічыць кардынал Рэйнхард Маркс, старшыня Камісіі Епіскапатаў Еўрапейскай Супольнасці.
All the contents on this site are copyrighted ©. |