Аўтамабілі, якімі папа Францішак перамяшчаўся па Польшчы падчас Сусветных дзён
моладзі, у верасні апынуцца на дабрачынным аўкцыёне. Перад гэтым іх прадставяць у
некалькіх польскіх гарадах, паведаміў дырэктар “Caritas” Кракаўскай архідыяцэзіі,
кс. Богдан Кардула.
“Ужо ёсць вялікая зацікаўленасць. Аўто будуць прэзентаваны ў чатырох розных гарадах
разам з адпаведнай інфармацыяй, на якія мэты пойдуць сродкі. У гэтых аўтамабілях можна
будзе пасядзець, зрабіць фотаздымак на месцы, дзе сядзеў Папа, вядома, гаворка ідзе
пра задняе правае сядзенне”, - сказаў кіраўнік дабрачыннай арганізацыі. Ён дадаў,
што дэталі акцыі ў цяперашні час узгадняюцца з польскім прадстаўніком канцэрну “Volkswagen”.
Не вядома, ці на аўкцыён будуць выстаўлены ўсе чатыры аўтамабілі “Golf”, падораныя
кракаўскай “Caritas” да папскай пілігрымкі. Магчыма, адзін застанецца ў распараджэнні
касцёльнай арганізацыі. У цяперашні час яны знаходзяцца перад Святыняй Божай Міласэрнасці
ў Лагеўніках.
“Папскія” аўтамабілі выкананы ў версіі “Sportsvan” з вышэйшым варыянтам кузава, больш
прасторным салонам і стандартным пакетам абсталявання. Іх можна будзе набыць разам
з польскімі нумарнымі знакамі, але на іх застунуцца адзнакі з ватыканскіх нумароў,
з якімі аўтамабілі рухаліся па Польшчы, перавозячы Пантыфіка.
“Ахвяраванне гэтых аўтамабіляў на папскую пілігрымку было ўзгоднена з Ватыканам. Мы
пра гэта даведаліся ў пачатку ліпеня. Гэта серыйныя версіі, з нямецкім абсталяваннем.
Як адзначылі службы, яны добра зарэкамендавалі сябе ў картэжы, былі хуткімі і манеўранымі”,
- сказаў кс. Кардула.
Аўкцыён з'яўляецца часткай ініцыятывы “Misericordes”, у рамках якой збіраюцца сродкі
на абсталяванне Дому Міласэрнасці і Дому Хлеба ля Кракава, а таксама на набыццё мабільнай
клінікі для лагеру бежанцаў у Ліване.
All the contents on this site are copyrighted ©. |