2016-08-04 14:21:00

Тысячы ўдзельнікаў Сусветных дзён моладзі наведалі “Аўшвіц”


Больш за 155 тыс. удзельнікаў Сусветных дзён моладзі наведалі ў апошнія дні тэрыторыю былога нацысцкага канцэнтрацыйнага лагера смерці “Аўшвіц”. Сюды прыехаў таксама папа Францішак. Для маладых людзей гэта быў незвычайны досвед і ўрок гісторыі, а для Музея – вялікі арганізацыйны і матэрыяльна-тэхнічны выклік у яго амаль 70-гадовай гісторыі, лічыць яго дырэктар Пётр Цывінскі. 

Для пілігрымаў Сусветных дзён быў створаны адмысловы экскурсійны маршрут. Ён быў спланаваны такім чынам, каб маладыя людзі маглі пазнаёмяцца з найбольш важнымі месцамі мемарыялу. З нагоды сусветнай моладзевай сустрэчы была падрыхтавана таксама адмысловая выстава, якая адлюстравала найбольш важныя пытанні гісторыі гэтага месца.

Аўшвіц-Біркенаў, які размяшчаўся на поўдні Польшчы, каля горада Асвенцым, быў самым буйным комплексам нацысцкіх канцэнтрацыйных лагераў у 1940-1945 гадах. Каля 1 300 000 чалавек, 40% з якіх былі палякамі, падвяргаліся катаванням у гэтым месцы, каля 1 100 000 былі забітыя. На тэрыторыі лагера ў 1947 г. быў створаны музей, уключаны зараз у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.








All the contents on this site are copyrighted ©.