2016-08-04 13:05:00

Каталіцкая арганізацыя атрымала “спецыяльны статус” у ААН


Індзейская місійная рада (CIMI), якая дзейнічае пры Канферэнцыі Біскупаў Бразіліі атрымала “спецыяльны статус” пры Эканамічным і Сацыяльным Савеце Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ЭКАСАС). Аб гэтым паінфармаваў старшыня каталіцкай асацыяцыі, арцыбіскуп Хокі Палоскі.

Па словах Мітрапаліта Порта Вэльё, дыяцэзіі ў басейне Амазонкі, рашэнне не толькі “прызнае і ацэньвае дзейнасць Індзейскай місійнай рады”, але і “ўмацоўвае міжнародную ўвагу” да абароны карэнных народаў.

Іерарх дадаў, што Эканамічны і Сацыяльны Савет ААН з’яўляецца “стратэгічным органам”, калі гаворка ідзе пра магчымасць асуджэння парушэння правоў і “стварэння калектыўнай свядомасці” ў падтрымку карэнных народаў па ўсім свеце. Ён мае “эфектыўную здольнасць” дзейнічаць падчас заключэння пагадненняў у галіне сацыяльна-эканамічных правоў.

Свой “спецыяльны статус” Місійная рада атрымала праз два гады пасля накіравання запыту. Пытанне было разгледжана камітэтам Эканамічнага і Сацыяльнага Савета ААН па няўрадавых арганізацыях. Гэты статус дазваляе ўдзельнічаць у працы Савета, прадстаўляючы заявы і хадайніцтвы, а таксама атрымаць акрэдытацыю ў якасці назіральніка на сесіі Савета ААН па правах чалавека.








All the contents on this site are copyrighted ©.