2016-08-03 11:57:00

Папа заклікаў алімпійцаў будаваць культуру салідарнасці


Святы Айцец Францішак прывітаў удзельнікаў Алімпійскіх гульняў і гаспадароў сёлетняга спартыўнага форума. З адмысловым заклікам ён звярнуўся падчас агульнай аўдыенцыі 3 жніўня 2016 г. у Ватыкане.

“У свеце, які прагне міру, цярпімасці і згоды, жадаю, каб дух Алімпійскіх гульняў натхніў усіх, удзельнікаў і гледачоў, весці “добрую барацьбу” і супольна “закончыць бег” (пар. 2 Цім 4,7-8), прагнучы атрымаць ва ўзнагароду не медаль, але штосьці больш каштоўнае: стварэнне цывілізацыі, у якой пануе салідарнасць, заснаваная на прызнанні таго, што ўсе мы з’яўляемся часткай адной чалавечай сям’і, незалежна ад культурных адметнасцяў, колеру скуры і рэлігіі”, - сказаў Папа.

Звяртаючыся да жыхароў Бразіліі – краіны-гаспадара сёлетніх Алімпійскіх гульняў – Пантыфік заклікаў выкарыстаць гэту падзею, як нагоду для пераадолення цяжкіх момантаў і ўключэння ў “камандную працу” для будавання больш справядлівай і бяспечнай краіны, робячы стаўку на поўную надзеі і радасці будучыню.

Сёлетнія Летнія Алімпійскія гульні пройдуць 5-21жніўня 2016 г. у Рыа-дэ-Жанейра.








All the contents on this site are copyrighted ©.