2016-08-02 11:44:00

СДМ у Панаме – сімвал аб’яднання кантынентаў


Сусветныя дні моладзі ў Панаме могуць сімвалічна злучыць маладых людзей, асабліва з краін Лацінскай Амерыкі, як Панамскі канал злучае два кантыненты. Гэта сапраўднае благаслаўленне для нашай краіны, сказаў кардынал Хасэ Луіс Лакунса Маэстрахуан з Панамы пасля таго, як Папа абвясціў краіну-гаспадара наступнага моладзевага форуму. Ён пройдзе ў гэтай цэнтральнаамерыканскай краіне ў 2019 г.

Пастыр дыяцэзіі Давіда нагадаў, што Панама з’яўляецца невялікай краінай, з насельніцтвам усяго 4 мільёны. І ўжо зараз грамадзяне разумеюць, што Сусветныя дні моладзі стануць для іх вялікім выклікам.

Кардынал Лакунса падкрэсліў, што яго краіна – праз Панамскі канал – злучае два кантыненты, а менавіта ў Паўночную Амерыку і Паўднёвую Амерыку. Гэта, паводле яго, вельмі сімвалічна. Іерарх запэўніў, што да Панамы лёгка дабрацца дзякуючы розным відам транспартных сродкаў – паветраных і наземных – у тым ліку з Мексікі і ЗША. Прыезд на Сусветныя дні праз тры гады не павінен быць праблемай для маладых людзей.

Ён дадаў, што самая важная мэта панамскага этапу форуму, нагадаць маладым людзям, што ў іх ёсць сваё мінулае і сучаснасць, каб яны не баяліся сваіх каранёў і не баяліся глядзець у будучыню, што ў Кракаве моцна падкрэсліваў папа Францішак.








All the contents on this site are copyrighted ©.