2016-08-01 12:23:00

Папа прызначыў Апостальскага адміністратара ў Кыргызстане


31 ліпеня 2016 г. Святы Айцец прызначыў новага Апостальскага адміністратара “ad nutum Sanctae Sedis” для Апостальскай адміністратуры ў Кыргызстане. Ім стаў езуіт, айцец Янэз Міхельчыч, суперыёр рэзідэнцыі Таварыства Езуса ў Бішкеку. Ён змяніў на гэтай пасадзе памерлага 18 ліпеня біскупа Мікалая Месмера.

Айцец Міхельчыч, родам са Славеніі. Працуе ў Бішкеку з 1992 г., дзе выкладае замежныя мовы ў мясцовым дзяржаўным універсітэце. З 2001 г. ён кіруе мясцовай супольнасцю езуітаў.

Адзіным каталіцкім храмам у Кіргізіі з’яўляецца касцёл св. Міхала Арханёла, пабудаваны ў 1969 г. мясцовай супольнасцю немцаў, якія эмігрыравалі ў Цэнтральную Азію пасля загаду Сталіна выслаць іх з Паволжа разам з палякамі, літоўцамі і карэйцамі.

У Кіргізіі шмат гадоў працуюць айцы з Таварыства Езуса. Мясцовая Апостальская адміністратура, заснаваная Бэнэдыктам XVI 18 сакавіка 2006 г., ахоплівае ўсю тэрыторыю Кіргізскай Рэспублікі і складаецца з трох парафій са звязанымі з імі дваццаццю капліцамі.








All the contents on this site are copyrighted ©.