2016-08-01 14:39:00

Кс. Ламбардзі – кіраўнік фонду Бэнэдыкта XVI


Кс. Фэдэрыка Ламбардзі, які завяршыў сваё служэнне на пасадзе кіраўніка Залы Друку Апостальскай Сталіцы, 1 жніўня 2016 г. быў прызначаны старшынёй адміністрацыйнай рады “Ватыканскага фонду Ёзэфа Ратцынгера – Бэнэдыкта XVI”. 

Структура была заснавана ў 2010 г. самім Бэнэдыктам XVI у адказ на пажаданні шматлікіх навукоўцаў стварыць фонд для спрыяння вывучэнню і публікацыі прац, напісаных у гады выкладчыцкай дзейнасці Ёзэфа Ратцынгера. Мэта ватыканскай установы заключаецца таксама ў пашырэнні тэалагічных ведаў, арганізацыі навуковых і культурных форумаў. Кожны год фонд уручае прэмію за дасягненні ў галіне вывучэння тэалогіі, якая носіць імя Бэнэдыкта XVI.

Кс. Ламбардзі змяніў на пасадзе кс. прэлата Джузэпэ Скоці. Аб сваім прызначэнні ён быў паінфармаваны праз афіцыйны ліст кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна.








All the contents on this site are copyrighted ©.