2016-07-28 11:41:00

Папа да моладзі: пераадолець“тэрарызм плётак”


Да пераадолення ран, паканання “тэрарызму плётак” і навядзенне мастоў міру заклікаў Францішак маладых італьянцаў, якія сабраліся 27 ліпеня 2016 г. у вячэрні час на сваім нацыянальным свяце, якое праходзіла пад дэвізам “Live da Cracovia” у парку санктуарыя Божай Міласэрнасці на Сусветных днях моладзі ў Кракаве. Святы Айцец спалучыўся з імі з дапамогай тэлемосту.

Ён адказаў на тры пытанні маладых людзей, усе яны датычылі праблем, якія перажывае сучасны чалавек. Папа нагадаў, што ёсць раны цялесныя, а ёсць душэўныя, але менавіта “чалавечая мудрасць з’яўляецца тым, што дапамагае несці рэчы добрыя і дрэнныя, якія прыносіць жыццё”. Ён заўважыў, што жорсткасць гэта стаўленне, якое выклікае любую вайну. Жорсткасць не дазваляе іншым расці і забівае іншага чалавека. “Пляткарства – гэта тэрарызм, гэта тое, што мы павінны пераадолець”, - падкрэсліў Францішак. 

“Ты павінен абраць у жыцці: ці будаваць масты, ці ставіць сцены. Сцены падзяляюць і пашыраюць нянавісць... Масты злучаюць”, - звярнуўся Пантыфік да моладзі. “Я хачу бачыць шмат чалавечых мастоў”, - прызнаўся ён і дадаў, што рэалізацыя гэтага павінна быць праграмай жыцця сучаснай моладзі.








All the contents on this site are copyrighted ©.