2016-07-18 15:16:00

Прэфекту Папскага дому спаўняецца 60


Арцыбіскуп Генсвайн, прэфект Папскага дому і асабісты сакратар Бэнэдыкта XVI адзначыць свой 60-ы Дзень нараджэння 30 ліпеня 2016 г. у Ватыканскіх садах з сябрамі і чатырма братамі і сёстрамі. У інтэрв’ю з нямецкаму часопісу “Bunte” іерарх сказаў, што яшчэ не ведае, ці на святкаванні будуць прысутнічаць Францішак і Бэнэдыкт XVI.

На пытанне, ці Папа на пенсіі пытаўся пра падарунак, які яго асабісты сакратар хацеў бы атрымаць, арцыбіскуп Генсвайн адказаў: “Не. Як правіла, ён ніколі не пытаецца, калі гаворка ідзе пра падарункі, каб зрабіць сюрпрыз”.

Арцыбіскуп запэўніў, што ні разу не пашкадаваў, што стаў святаром, хоць былі часы, калі не было проста. “Давайце паглядзім праўдзе ў вочы: быць добрым сужэнствам не лягчэй, чым быць добрым святаром, і наадварот. Цэлібат часта няправільна разумеецца, калі зводзіцца выключна да сексуальнасці, як калі б абавязваў лозунг: “Хто адмаўляецца ад сексу таксама павінен адмовіцца ад любові”, - сказаў арцыбіскуп Генсвайн.

У іншым інтэрв’ю нямецкай газеце “Schwäbischen Zeitung” ватыканскі іерарх запэўніў, што не хоча быць біскупам адной з нямецкіх дыяцэзій, у яго няма такіх амбіцый. “Касцёльны эстэблішмент мае негатыўны вобраз маёй асобы. Я не належу да яго любімчыкаў”, - сказаў прэфект Папскага дому, падкрэсліўшы з іроніяй, што ў Германіі на яго несправядліва быў бы прычэплены ярлык цвердалобага і ўльтраправага са “знакам Каіна”.








All the contents on this site are copyrighted ©.