2016-07-17 12:55:00

Святы Айцец моліцца за ахвяр тэракту ў Ніцы


Пантыфік запэўніў у сваёй малітве за ахвяр тэракту, які нядаўна адбыўся ў французскай Ніцы. “У нашых сэрцах жывым застаецца боль, дзеля гвалту, які ў мінулы чацвер вечарам пазбавіў жыцця шматлікіх нявінных людзей, нават многіх дзяцей. Я побач кожнай сям’і і ўсёй французскай нацыі, ў жалобе. Няхай Бог, добры Айцец прыме ўсе ахвяры ў сваім супакоі і падтрымае параненых, а таксама дасць суцяшэнне ўсіх іх сямейнікам. Няхай Ён разбурыць планы тэрору і смерці, каб ніводзін чалавек не адважыўся больш на праліццё крыві свайго брата. Я па- бацькоўску і братэрску абдымаю ўсіх жыхароў Ніцы і ўвесь французскі народ. А зараз усе разам, калі ласка, памолімся за ахвяраў гэтага гвалтут і за іх сем'і. Перш памолімся ў маўчанні ”, - сказаў Францішак 17 ліпеня 2016 г. падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”.

 Па апошніх дадзеных, у выніку тэракту загінулі 84 чалавекі, яшчэ каля 200 атрымалі раненні. Сярод пацярпелых – не менш за 54 дзіцяці.

Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.