2016-07-17 15:10:00

Папа: каштоўнасць чалавечай і хрысціянскай цноты гасціннасці


Святы Айцец перасцярог 17 ліпеня 2016 г., падчас сваіх разважанняў перад малітвай “Анёл Панскі” на ватыканскай плошчы,  перад недацэньваннем чалавечай і хрысціянскай цноты гасціннасці. Папа адзначыў, што не хопіць толькі прыняць госця ў свой дом і клапаціцца пра яго матарыяльныя патрэбы, але ў роўнай ступені трэба таксама яго выслухаць і зразумець. “У сённяшнім Евангеллі евангеліст Лука расказвае пра Езуса, калі Ён падчас свайго падарожжа ў Ерусалім увайшоў у адну вёску і быў прыняты дзвюма сёстрамі: Мартай і Марыяй (Лк 10,38-42). Яны абедзве прапанавалі гасціннасць Пану, але кожная па-свойму. Марыя села каля ног Езуса і слухала яго словы (Лк 10. 39), калі Марта была занята тым, каб падрыхтаваць да стала, і ў  пэўны момант кажа Езусу: “Пане, ці Табе ўсё адно, што сястра мая пакінула мяне адну прыслугоўваць? Таму скажы ёй, каб дапамагла мне” (Лк 10.40).  І Езус ёй адказаў: “Марта, Марта, ты турбуешся і клапоцішся пра многае, а патрэбна толькі адно. Марыя ж выбрала найлепшую частку, якая не адымецца ў яе” (Лк 10, 41-42).

 У сваёй мітусні і занятках Марце пагражае забыццё, гэта праблема, пра найважнейшыя справы, - у гэтым выпадку, пра Езуса. Забываецца пра самога госця. А госцю не хопіць толькі служыць, накарміць яго, клапаціцца пра яго на розныя спосабы.Трэба, перад усім, яго выслухаць. Запамятайце гэтае слова: выслухаць. Таму, што госць мае быць выслуханы як асоба са сваёй гісторыяй, сэрцам, поўным пачуццяў і думак, так, каб ён сапраўды адчуваў сябе, як дома. Але, калі прыймаеш госця ў сваім доме і надалей робіш розныя рэчы, кажаш яму, каб сеў, пасля чаго ён маўчыць і ты маўчыш, гэта так, як быццам быў ён з каменя, каменны госць. Не, госць мае быць выслуханы. Вядома, адказ, які даў Езус Марце - калі ёй кажа, што важна толькі адно, - знаходзіць сваё поўнае значэнне ў дачыненні да слухання слова самога Езуса, таго Слова, якое асвятляе і падтрымлівае ў нас ўсе тое, кім мы з'яўляемся і вызначае, што робім.

 Калі мы прыходзім памаліцца, напрыклад, перад крыжам, і гаворым, гаворым і пасля адыходзім, то мы не слухаем Езуса. Не дазваляем, каб Ён прамаўляў да нашага сэрца. Слухаць: гэта ключавое слова. Не забывайце пра гэта.

І мы не павінны забывацца, што таксама ў доме Марты і Марыі Езус ёсць не толькі Панам і Настаўнікам, але пілігрымам і госцем. Такім чынам, Яго адказ мае першы і непасрэдны сэнс: “Марта, Марта, чаму так шмат клапоцішся пра госця, што нават забываеш пра яго прысутнасць? Каменны госць. Каб сапраўды прыняць яго, не трэба шмат: патрэбна толькі адно: выслухаць Яго – гэтае слова : выслухаць Яго, паказаць яму братэрскі прыём, так, каб ён пачуў сябе ў сям'і, а не ў часовым прытулку”. Зразумелая, такім чынам, гасціннасць, з'яўляецца адным з учынкаў міласэрнасці, чалавечай і хрысціянскай дабрачыннасцю, якая ў сённяшнім свеце здаецца занядбанай. Прыбывае шмат дамоў апекі і хоспісаў, але не заўсёды у гэтых установах існуе сапраўдная гасціннасць.Узнікаюць розныя ўстановы, якія клапоцяцца пра розныя формы хвароб, адзіноты, маргіналізацыі, але той самы час памяншаецца шанец, каб чужаземец, адкінуты ці выключаны, знайшоў кагосці, хто быў бы гатовы яго выслухаць, таму што з'яўляецца чужаземцам, уцекачом, мігрантам, няма нікога побач, каб выслухаць гэтую балючую гісторыю. Нават у сваім доме, сярод сваіх найбліжэйшых асоб, можа здарыцца, што лягчэй знайсці розныя паслугі і тэрапіі рознага роду, чым слуханне і прыняцце.

 Сёння мы так занятыя, жывем у такім мітусні,са столькімі праблемамі, з якіх частка не так ужо важная, што не хапае нам здольнасці слухання. Мы пастаянна занятыя і не маем часу, каб слухаць. Я хацеў бы вам задаць адно пытанне, няхай кожны адкажа на яго ў сваім сэрцы: ці ты, муж, маеш час на выслухоўванне сваёй жонкі? А ты жанчына, ці маеш час, выслухаць свайго мужа? А вы бацькі, маеце час, “страчаны” час , каб выслухаць сваіх дзяцей? Або сваіх бабулю і дзядулю?, пажылых людзей? “Але бабуля і дзядуля заўсёды кажуць адно і тое ж, яны нудныя. Не, яны абавязкова павінны быць выслуханымі. Прашу вас, каб вы навучыліся слухаць і ахвяроўваць больш часу людзям. У здольнасці слухання знаходзіцца корань міру.

 Панна Марыя, Маці слухання і ўважлівага служэння, навучы нас адкрытасці і гасціннасці для нашых братоў і сёстраў”, - сказаў Папа.

 Пасля марыйнай малітвы Францішак удзяліў усім сабраным на плошчы св. Пятра сваё благаслаўленне і папрасіў усіх не забывацца маліцца за яго самога.

 Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.