2016-07-13 13:38:00

СДМ-2016: сямнаццаць зон харчавання для пілігрымаў


Сем зон харчавання ў Кракаве і дзесяць у Бжэгах, дзе пройдуць самыя масавыя мерапрыемствы Сусветных дзён моладзі, рыхтуе польская “Caritas” у супрацоўніцтве з рэстаратарамі і фірмамі, якія займаюцца грамадскім харчаваннем. Асноўная мэта гэтых зон – магчымасць хутка абслужыць пілігрымаў – нават у межах дзясяткаў секунд. Меню кожны дзень будзе публікавацца ў “Facebook”.

У Кракаве будзе два тыпы харчавальных пунктаў: у чатырох стравы будуць заснаваныя на міжнароднай кухні, напрыклад, курыца з рысам, макароны, піца. У астатніх трох пунктах, пад назвай “Наш смак” можна будзе паспрабаваць іншыя, акрамя шырока вядомых, стравы, у асноўным польскія рэгіянальныя. Публікацыя меню ў сацыяльнай сетцы дазволіць пілігрымам лёгка вырашыць, што і дзе яны хочуць паесці. Кракаўскія харчовыя зоны змогуць абслужыць да 100 тыс. чалавек у дзень дзякуючы тром фактарам: гатовыя стравы, хуткае абслугоўванне, ежа на вынас. Яны будуць працаваць ад поўдня да поўначы.

Інакш будуць арганізаваныя харчовыя пункты ў Бжэгах на “Campus Misericordiae”, дзе пройдуць галоўныя ўрачыстасці Сусветных дзён: начное чуванне з Папам і заключная св. Імша. Яны пачнуць працу раніцай у суботу, 30 ліпеня, і будуць адкрытыя да нядзелі “да апошняга кліента”. У дзесяці пунктах выбар будзе невялікі: напоі і сухі паёк з бутэрбродамі, яблыкамі, шакаладам. Усё гэта будзе, для практычнасці, будзе выдавацца ў спецыяльных пакетах.








All the contents on this site are copyrighted ©.