2016-07-09 12:09:00

Кардынал патлумачыў асноўнае пасланне „Amoris laetitia”


Кардынал Крыстаф Шонборн абверг сцвярджэнні аб тым, што апошні дакумент папы Францішка аб сужэнстве і сям’і не мае характару настаўніцкага навучання Касцёла, і таму не з’яўляецца абавязковым. Гэта “відавочна”, што „Amoris laetitia” з’яўляецца такім актам, таму што гэта Апостальская адгартацыя, нагадаў арцыбіскуп Вены ў інтэрв’ю, апублікаваным у апошнім выпуску італьянскага часопіса „Civiltà cattolica”.

Дакумент Францішка, які з’явіўся ў пачатку красавіка, з’яўляецца “сапраўдным урокам святога вучэння”, якое было актуалізавана для сучаснасці, сказаў кардынал Шонборн, які на апошнім Сінодзе Біскупаў быў мадэратарам нямецкамоўнай групы. Ён дадаў, што Бэнэдыкт XVI, яшчэ ў якасці прэфекта Кангрэгацыі Веравучэння, сказаў яму, што не можна выкарыстоўваць адно стандартнае правіла для ўсіх выпадкаў разведзеных асоб, якія жывуць у паўторных саюзах.

Па словах іерарха, адгартацыяй „Amoris laetitia” Папа ламае “чорна-белую кальку” ў дачыненні да сужэнства і сям’і. Францішак падкрэслівае, што гэта не так проста, таму што “з аднаго боку ёсць сужэнствы і сем’і, якія функцыянуюць добра і ў якіх усё ідзе добра, але ёсць і тыя, у якіх адбываецца нешта дрэннае”.

“Самым важным у гэтым дакуменце з’яўляецца той факт, што не існуе падзелу на “правільных” і “няправільных”, і Папа кажа, што ўсе людзі знаходзяцца “на шляху” і як грэшнікі маюць патрэбу ў міласэрнасці. Францішак не адмаўляе, аднак, што існуюць сітуацыі “правільныя” і “няправільныя”, але выходзіць за рамкі гэтага пункту гледжання, выконваючы вучэнне Евангелля, сказаў арцыбіскуп Вены.

Ён таксама падкрэсліў, што „Amoris laetitia” трывала стаіць на фундаменце касцёльнай традыцыі, адначасова абнаўляючы навучанне для сучаснасці. У гэтым кантэксце, кардынал Шонборн адзначыў, што ўжо Ян Павел II у сваёй тэалогіі цела, як вобраз Божы бачыў не толькі душу чалавека. Цяпер, разам з Францішкам, настаўніцкае навучанне Касцёла робіць “наступны крок”, бліжэй да сужэнства і сям’і не “зверху”, а “знізу”. Зараз ён кіруе “любячы погляд на рэальнасць, якая ўключае радасці і пакуты чалавека”. Папа хоча, каб па прычыне існавання шматлікіх цяжкіх сітуацый у сужэнстве і сям’і ў дышпастырстве разглядаўся асобна кожны канкрэтны выпадак, сказаў у інтэрв’ю іерарх.

Што тычыцца магчымага допуску да св. Камуніі праз „Amoris laetitia” разведзеных асоб, якія жывуць у паўторных саюзах, кардынал Шонборн выказаў меркаванне, што тут можна ўжыць аналагічную працэдуру, як і ў выпадку членаў Цэркваў усходняй традыцыі, якія жадаюць прыняць гэты сакрамэнт. Таксама не выключаецца прыняцце св. Камуніі ў пэўных сітуацыях “з сур’ёзнага духоўнага жадання вечнага збаўлення”, “па-за шляхам, які звычайна выкарыстоўваецца у касцёльнай структуры”. Менавіта ў гэтым сэнсе, лічыць аўстрыйскі іерарх, можна разумець сцвярджэнне „Amoris laetitia”, што разведзеныя, якія жывуць у паўторных саюзах, “у некаторых выпадках могуць таксама атрымаць дапамогу ў форме сакрамэнту”.








All the contents on this site are copyrighted ©.