2016-07-03 13:31:00

Папа: місія хрысціяніна скіравана да ўсіх


Місія хрысціяніна ў свеце скіравана да ўсіх, ніхто з яе не выключаны, - сказаў папа Францішак 3 ліпеня 2016 г. падчас сваіх разважанняў перад малітвай “Анёл Панскі” на ватыканскай плошчы. Пантыфік адзначыў, што мы прызначаныя быць прасякнутымі любоўю да Езуса ўжо тут, на гэтай зямлі, і перад усім - у іншым жыцці. “Сённяшні евангельскі ўрывак, узяты з дзясятага раздзела Евангелля паводле Лукі (10, 1-12.17-20), дапамагае нам зразумець, што неабходна прызываць Бога, “Гаспадара жніва, каб работнікаў паслаў на жніво сваё” ( Лк 10, 2).  “Работнікі”, пра якіх кажа Езус, з'яўляюцца місіянерамі Валадарства Божага, якіх Ён сам вызначаў і пасылаў “па двое перад сабою ў кожны горад і месца, куды сам меўся пайсці” (Лк 10,2)  Іх заданнем было абвяшчаць пасланне збаўлення, якое было скіраванае да ўсіх. Місіянеры, якія заўсёды абвяшчаюць пасланне збаўлення для ўсіх, не толькі місіянеры, якія ідуць далёка, і мы усе хрысціяне таксама місіянеры, калі кажам добрае слова пра збаўленне. Гэта дар, які дае нам Езус разам са Святым Духам. І гэтае абвяшчанне наступнае:  “Наблізілася да вас Валадарства Божае” ( Лк 10,9), таму што Езус “наблізіў” да нас Бога; Бог стаў адным з нас, у Езусе Бог пануе сярод нас. Яго міласэрная любоў пераадольвае грэх і чалавечыя пакуты.

Гэтай Добрай Навіной, якую “работнікі” павінны данесці да ўсіх ёсць пасланне надзеі і суцяшэння, міру і любові. Калі Езус пасылаў сваіх вучняў перад сабою ў вёскі, Ён ім рэкамендаваў: “Спачатку кажыце: “Спакой гэтаму дому... і аздараўляйце ў ім хворых”  (Лк 10, 5.9). Усё гэта азначае, што Валадарства Божае будуецца з кожным днём і ўжо на гэтай зямлі прапануе свае плёны навяртання, ачышчэння, любові і суцяшэння. Гэта цудоўная рэч. Будаваць кожны дзень Божае Валадарства, не знішчаць, але будаваць.

У якім духу вучань Езуса будзе выконваць гэтую місію? У першую чаргу, ён павінен быць свядомым цяжкай і часам варожай рэальнасці, якая на яго чакае. Але Езус кажа ясна пра гэта “Я пасылаю вас, як ягнят сярод ваўкоў” (Лк 10, 3), варожасць заўсёды з’яўляецца пачаткам пераследавання хрысціянаў, таму Езус ведае, што місіі будзе перашкаджаць праца сатаны. Таму работнік Евангелля будзе імкнуцца быць вольным ад усялякага роду уплываў чалавечых, не носячы ні каліты, ні торбы, ні сандаляў (Лк 10,4), як гэта рэкамендаваў Езус, каб спадзявацца толькі на моц Крыжа Хрыстовага. Гэта азначае адмовіцца ад кожнай прычыны для асабістай хвалы, кар’ыерызму ці славы ўлады і станавіцца сціплымі прыладамі збаўлення, якое здабыў сваёй ахвярай Езус, які памёр і ўваскрос дзеля нас.

Гэтая місія хрысціяніна ў свеце з’яўляецца цудоўнай: місія скіравана да ўсіх -місія служэння. Калі мы робім гэта, наша сэрца напаўняецца радасцю. І гэта выява прымушае мяне думаць пра тое, што Касцёл радуецца, цешыцца, калі яго дзеці атрымліваюць Добрую Навіну, дзякуючы  адданасці многіх мужчын і жанчын, якія штодня абвяшчаюць Евангелле: святары, тыя добрыя пастары, якіх мы ведаем, законніцы, кансэкраваныя асобы, місіянеркі і місіянеры, і пытаюся : “Колькі з вас, маладыя людзі, якія зараз прысутнічаеце тут на плошчы, адчуваюць заклік Пана, каб ісці за ім? Не бойцеся! Будзьце смелыя несці іншым гэты факел апостальскага запалу, які быў нам дадзены прыкладнымі вучнямі.

Упрошвайма Пана, праз заступніцтва Панны Марыі, каб у Касцёле заўсёды было шмат шчодрых сэрцаў, якія працавалі б, каб давесці да ўсіх любоў і пяшчотнасць Нябеснага Айца”, -сказаў Папа.  

На заканчэнне сваёй сустрэчы Францішак папрасіў усіх не забывацца маліцца за яго самога.

Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.