2016-06-24 12:00:00

Папа прызначыў новага пастыра Іерусалімскага Патрыярхата


Папа Францішак прыняў 24 чэрвеня 2016 г. просьбу арцыбіскупа Фуада Тваля аб адстацы з пасады кіраўніка Лацінскага Патрыярхата Іерусаліма і прызначыў Апостальскім адміністратарам “sede vacante” таго ж Патрыярхату айца-францішканіна Пьербаціста Піцабалу, надаючы яму годнасць арцыбіскупа.

Новы пастыр Лацінскага Патрыярхату нарадзіўся ў 1965 г. на поўначы Італіі. Уступіў у Ордэн францішканаў, вучыўся ў Папскім універсітэце “Antonianum” у Рыме. У 1990 г. атрымаў святарскае пасвячэнне, пасля чаго працягнуў навучанне ў Святой Зямлі. У 1999 г. пачаў душпастырскае служэнне ў Кустодыі Святой Зямлі, а з 2004 па 2016 гг. быў яе настаяцелем.

Сыходзячы на пенсію Лацінскі Патрыярх Іерусаліма Фуад Тваль паходзіць з Іарданіі. На чале Патрыярхату для католікаў лацінскага абраду ён знаходзіўся з 2008 г., стаўшы другім у гісторыі іерархам арабскага паходжання на гэтай пасадзе.








All the contents on this site are copyrighted ©.