2016-06-23 14:40:00

Францішак правёў шэраг важных сустрэч


23 чэрвеня 2016 г. папа Францішак правёў некалькі важных сустрэч і перамоў. Раніцай у Апостальскім палацы Ватыкана ён прыняў на аўдыенцыі прафесара Андрэа Рыкардзі, заснавальніка дабрачыннай экуменічнай “Супольнасці св. Эгідзія”. 

Затым адбыліся сустрэчы Святога Айца з князем і Вялікім Магістрам Суверэннага Вайсковага Мальтыйскага Ордэна фра Мэт’ю Фэстынгам і Генеральным дырэктарам Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ФАО) Жазэ Грацыянам да Сілвам.

Папа Францішак таксама прыняў даверчыя граматы новых паслоў пры Святым Пасадзе: дыпламатычных прадстаўнікоў Кубы, Францыі і Польшчы і сустрэўся з паслом Вялікабрытаніі пры Апостальскай Сталіцы, з нагоды заканчэння яго служэння на гэтай пасадзе.








All the contents on this site are copyrighted ©.