Апостальская Сталіца кіруецца тымі прынцыпамі і каштоўнасцямі, якія павінны служыць асновай узаемаадносінаў паміж краінамі ў міжнароднай супольнасці, падкрэсліў кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін, гаворачы аб намаганнях Святога Пасаду на карысць спынення вайны ва Украіне. 15-20 чэрвеня 2016 г. бліжэйшы супрацоўнік Папы наведаў гэту краіну.
У інтэрв’ю тэлеканалу “Euronews” пурпурат адзначыў, што адным з фундаментальных прынцыпаў міжнароднага права, якім кіруецца Апостальская Сталіца, з’яўляецца непарушнасць межаў, у дадзеным выпадку тэрыторый і межаў Украіны, прызнаных міжнародным правам.
Дзяржсакратар Папы нагадаў, што “Францішак неаднаразова спасылаўся на Мінскія дамоўленасці як на платформу, з якой трэба пачынаць дзейнічаць і рушыць наперад”.
Пурпурат заўважыў таксама, што важнай перашкодай для заканчэння супрацьстаяння ва Украіне з’яўляецца карупцыя ў баках канфлікту. “Калі я сустрэўся з людзьмі, якія ўцяклі з сваіх дамоў, я падумаў пра тое, як важна, каб тыя, хто кіруе чалавечымі лёсамі, хто стаіць на чале палітыкі, паглядзелі ў вочы людзей і ўбачылі іх слёзы, так жа як бачылі мы, каб яны ўбачылі іх пакуты і захацелі ім дапамагачы. Карупцыя, як сцяна, якая не дазваляе чалавеку бачыць далей за свае інтарэсы і думаць пра іншых людзей”, - сказаў кіраўнік ватыканскай дыпламатыі.
All the contents on this site are copyrighted ©. |