2016-06-23 12:47:00

Папа памоліцца за ахвяр пераследу армян


У ходзе свайго візіту ў Арменію папа Францішак сустрэнецца з нашчадкамі выжыўшых падчас масавага знішчэння армян у Асманскай імперыі. Сустрэча адбудзецца у рамках наведвання Пантыфікам мемарыяльнага комплексу “Цыцэрнакаберд” у Ерэване, пабудаванага ў памяць аб тых трагічных падзеях.

Францішак прыбудзе ў яго раніцай 25 чэрвеня 2016 г. Папу і Патрыярха Армянскай Апостальскай Царквы Гарэгіна ІІ сустрэне групай дзяцей. Яны праследуюць да “вечнага агню”, каля якога адбудзецца кароткая малітва. Затым пройдзе цырымонія пасадкі дрэва, пасля чаго Пантыфік сустрэнецца з нашчадкамі людзей, выжыўшых падчас масавага знішчэння армян у Асманскай імперыі ў 1915 г., з якімі ўжо сустракаўся ў Кастэль-Гандольфа Бэнэдыкт XVI.  

Арменія стане 22-й краінай, якую наведае Францішак. У верасні Папа здзейніць падарожжа ў дзве іншыя каўказскія рэспублікі: Грузію і Азербайджан. Па розных прычынах наведванне гэтых краін было падзелена на два этапы. Меркавалася, што ў чэрвені 2016 г. Патрыярх Грузінскай Праваслаўнай Царквы Ілія ІІ будзе прымаць удзел ва Усеправаслаўным Саборы на Крыце і таму не зможа сустрэцца з Пантыфікам. Візіт Святога Айца быў, такім чынам, перанесены на пазнейшы тэрмін. Грузінскі праваслаўны іерарх, аднак, адмовіўся прымаць удзел у Саборы за некалькі дзён да яго пачатку.

Францішак наведае Арменію ў адказ на візіт Каталікоса ўсіх армян Гарэгіна ІІ ў Ватыкан. Ён прыбудзе, каб падтрымаць мясцовую каталіцкую супольнасць, прадэманстраваць усяму армянскаму народу сваю салідарнасць і сяброўства. Першапачаткова Пантыфік планаваў наведаць гэту краіну ў красавіку 2016 г..

Падарожжа будуць асвятляць каля 600 журналістаў. Сярод іх будзе Евангеліна Іміцян, дачка армянскага пратэстанскага пастара і даўняга сябра Францішка, а таксама аўтар біяграфіі Пантыфіка пад назвай “Папа людзей”. 








All the contents on this site are copyrighted ©.