2016-06-23 13:35:00

Кардынал Кох: вучыцца сінадальнасці ў праваслаўных


Праваслаўны Сабор на Крыце – гэта жывы досвед сінадальнасці Царквы, якая з’яўляецца моцным бокам праваслаўя, адзначыў кардынал Курт Кох, старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству. Ватыканскі іерарх удзельнічае ў форуме ў якасці назіральніка. На яго думку, Сабор можа аказаць станоўчы ўплыў на развіццё каталіцка-праваслаўных адносін.

“Святы Айцец напісаў у адгартацыі “Evangelii Gaudium”, што мы можам вучыцца ад іншых Цэркваў, карыстаючыся іх дарамі. Адной з такіх рэчаў, якой католікі павінны навучыцца, з’яўляецца сінадальнасць. Варта заўважыць, што галоўнае пытанне каталіцка-праваслаўнага дыялогу тычыцца адносін паміж сінадальнасцю і першаснасцю”, - прыводзіць словы кардынала інфармацыйнае агенцтва “Kai”.

Пурпурат прызнаўся, што калі бачыць “як на практыцы выглядае сінадальнасць у праваслаўных”, яго напаўняе надзея, што і ў католікаў атрымацца паглыбіць дыялог унутры Касцёла. “Чарговая сесія такога дыялогу запланавана на верасень. Маю надзею, што тады мы здолеем зробіць крок наперад”, - сказаў старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству.








All the contents on this site are copyrighted ©.