2016-06-23 14:59:00

Дыпламаты Святога Пасаду і Расіі правялі кансультацыі


21 чэрвеня 2016 г. намеснік сакратара па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі, кс. Антуан Камільеры і намеснік міністра замежных спраў Расіі, Аляксей Мяшкоў абмеркавалі сітуацыю на Блізкім Усходзе і крызіс ва Украіне.

“У ходзе перамоваў былі закрануты актуальныя міжнародныя тэмы: сітуацыя на еўрапейскім кантыненце, уключаючы пытанні супрацоўніцтва ў рамках АБСЕ і Савета Еўропы, крызіс ва Украіне, а таксама праблема абароны хрысціян у свеце і сітуацыя на Блізкім Усходзе”, - паведаміла прэс-служба Міністэрства замежных спраў Расійскай Федэрацыі.

“Пры разглядзе двухбаковай павесткі дня прыярытэтная ўвага была нададзена развіццю ўзаемадзеяння Расіі і Ватыкана ў сферах культуры, адукацыі, навукі і медыцыны ў адпаведнасці з дасягнутымі раней дамоўленасцямі”, - гаворыцца ў паведамленні расійскага ведамства.








All the contents on this site are copyrighted ©.