2016-06-22 11:32:00

Францішак: бежанцы – нашы браты


22 чэрвеня 2016 г. папа Францішак учыніў незвычайны жэст. Перад агульнай аўдыенцыяй на ватыканскай плошчы ён сустрэўся з групай бежанцаў, аб якіх клапоціцца фларэнційскае аддзяленне каталіцкай дабрачыннай арганізацыі “Caritas”. Пантыфік запрасіў іх сесці побач з сабой – на прыступках трыбуны, з якой звяртаўся да вернікаў з катэхезай.

Падчас свайго разважання аб аздараўленні Езусам хворага на праказу Святы Айцец сказаў: “Сёння мяне суправаджае гэта моладзь. Многія думаюць, што лепш б яны засталіся ў сваёй зямлі, але там яны шмат пакутавалі. Гэта нашыя бежанцы, але многія іх лічаць адчужанымі. Калі ласка, гэта нашыя браты! Хрысціянін не адчужае нікога, дае месца ўсім, дазваляе прыйсці ўсім!”, - падкрэсліў Пантыфік.








All the contents on this site are copyrighted ©.