2016-06-21 10:47:00

Патрыярх Барталамей удзячны Папу за малітву


Адкрываючы працу Усеправаслаўнага Сабору, Патрыярх Канстантынопальскі Барталамей І выказаў “сардэчную ўдзячнасць” папу Францішку, які 19 чэрвеня 2016 г., падчас нядзельнай малітвы “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра ў Ватыкане, нагадаў вернікам аб гэтай важнай падзеі для Праваслаўнай Царквы. Святы Айцец заклікаў злучыцца ў малітве за “братоў-праваслаўных, просячы Святога Духа, каб дапамагаў сваімі дарамі Патрыярхам, архіепіскапам і епіскапам, сабраным на Саборы”.








All the contents on this site are copyrighted ©.