2016-06-21 14:24:00

Кс. Ламбардзі: у Арменіі не плануецца сумеснай дэкларацыі


На цяперашні час у праграме падарожжа папы Францішка ў Арменію не прадугледжана падпісанне супольнай дэкларацыі, але пытанне застаецца адкрытым, сказаў журналістам падчас брыфінгу ў Ватыкане 21 чэрвеня 2016 г. кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы. 

Кс. Фэдэрыка Ламбардзі нагадаў, што Ян Павел ІІ, падчас свайго візіту ў Арменію ў 2001 г., падпісаў сумесную дэкларацыю з Прадстаяцелем Армянскай Апостальскай Царквы Гарэгінам ІІ. У ёй, між іншым, гаворка ішла пра масавае знішчэнне армян у Асманскай імперыі. 

Па словах кіраўніка Залы Друку, падчас хуткага візіту Францішка ў гэту краіну, падпісанне сумеснай дэкларацыі не прадугледжана паколькі не існуе дастаткова наспеўшага зместу. Аднак калі такі дакумент будзе падпісаны, то Зала Друку неадкладна паінфарамуе аб гэтым, дадаў ён.

Візіт Святога Айца ў Арменію пройдзе 24-26 чэрвеня 2016 г. На маршруце яго падарожжа будуць чатыры месцы: Эчміядзін, Ерэван, Гюмры і Хор Вірап. З 30 верасня па 2 кастрычніка Пантыфік наведае Грузію і Азербайджан.








All the contents on this site are copyrighted ©.