2016-06-20 14:09:00

Святы Айцец прыняў Шымона Перэса


Раніцай 20 чэрвеня 2016 г. Пантыфік прыняў на аўдыенцыі былога Прэзідэнта Ізраіля Шымона Перэса. Палітык прыбыў у Ватыкан, каб “абмеркаваць праблемы міжнароднага тэрарызму і кровапраліцця ў імя рэлігіі, а таксама спосабаў устанаўлення міру на Блізкім Усходзе”, гаворыцца ў паведамленні канцэлярыі былога кіраўніка ізраільскай дзяржавы.

Мінулы раз Францішак і Перэс сустракаліся ў Ватыкане 8 чэрвеня 2014 г., з нагоды малітвы за мір у Святой Зямлі і ў свеце, якая праводзілася ў Ватыканскіх садах. У ёй таксама прымалі удзел Прэзідэнт Палестыны Махмуд Абас і Патрыярх Канстантынопальскі Барталамей І.

Шымон Перэс мае 92 гады і з’яўляецца найстарэйшым ізраільскім палітыкам. Прэзідэнцкі пост ён займаў з 2007 г. па 2014 г. Яго палітычная кар’ера доўжылася больш за 70 гадоў. Нягледзячы на сталы ўзрост, ён працягвае актыўна займацца грамадскай дзейнасцю.








All the contents on this site are copyrighted ©.