2016-06-19 12:11:00

Францішак заклікаў маліцца за Усеправаслаўны Сабор


Маліцца ў інтэнцыі Усеправаслаўнага Сабору, заклікаў папа Францішак пасля марыйнай малітвы “Анёл Панскі”, якая прайшла 19 чэрвеня 2016 г. у Ватыкане. “Сёння, ва ўрачыстасць Спаслання Святога Духа па юліянскім календары, якога прытрымліваецца Праваслаўная Царква, цэлебрацыяй Боскай Літургіі, на Крыце пачаўся Усеправаслаўны Сабор. Злучымся ў малітве за нашых братоў праваслаўных, просячы Святога Духа, каб дапамагаў сваімі дарамі Патрыярхам, архіепіскапам і епіскапам сабраным на Саборы”, - сказаў Папа. 

 








All the contents on this site are copyrighted ©.