15 чэрвеня 2016 г. папа Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане прэм’ер-міністра Нідэрландаў Марка Рутэ. Затым палітык сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам, якога суправаджаў сакратар па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі арцыбіскуп Пол Рычард Галахер.
У ходзе сардэчных размоваў, адзначаліся добрыя двухбаковыя адносіны паміж Нідэрландамі і Святым Пасадам. Суразмоўцы абмяркоўвалі пытанні, якія ўяўляюць агульную цікавасць, сярод якіх міграцыя. Закраналіся таксама некаторыя праблемы міжнароднага характару.
All the contents on this site are copyrighted ©. |