2016-06-08 14:37:00

Святы Айцец стварыў працоўную групу па сужэнскіх працэсах


Францішак стварыў “працоўную групу” для вызначэння асноўных агульных пытанняў адносна тлумачэння і прымянення на прыктыцы прынцыпаў рэформы “сужэнскага працэсу”, уведзенай Апостальскім лістом “Mitis Iudex Dominus Iesus” з 15 жніўня 2015 г. Яе каардынатарам будзе генеральны сакратар Канферэнцыі Біскупаў Італіі, біскуп Нунцыа Галанціна. 

У сваім лісце да вышэйузгаданага іерарха Пантыфік спаслаўся на свой удзел у нядаўнім пасяджэнні італьянскага епіскапату, на якім гучала шмат пытанняў адносна новых нормаў, звязаных са сцвярджэннем несапраўднасці сужэнства, ад працэсульных варыянтаў у працы дыяцэзіяльных і міждыяцэзіяльных судовых структур, да адміністрацыйных, арганізацыйных і фінансавых нюансаў падчас разгляду касцёльнымі судамі сужэнскіх спраў.

Пантыфік падзякаваў прэфекту Найвышэйшага Трыбуналу Апостальскай Сігнатуры, дэкану Трыбуналу Рымскай Роты і старшыні Папскай рады па інтэрпрэтацыі заканадаўчых тэкстаў за дапамогу, якую яны прапанавалі генеральнаму сакратару італьянскага епіскапату для выканання ім “каардынацыйнага служэння”.








All the contents on this site are copyrighted ©.