2016-06-08 13:42:00

Кардынал раскрытыкаваў ЕС за падыход да мігрантаў


Захад таксама вінаваты ў сітуацыі, якая склалася з бежанцамі у свеце, таму што гандлюе зброяй, якую выкарыстоўваюць у ваенных канфліктах. Акрамя таго, многія з абавязацельстваў краін Заходняй Еўропы засталіся толькі на паперы, што не спрыяе паляпшэнню сітуацыі, лічыць кардынал Антоніа Марыя Вэльё.

Старшыня Папскай рады пастырства эмігрантаў і падарожнікаў таксама нагадаў, што стаўленне багатай Еўропы выклікае смутак, а з хрысціянскага пункту гледжання гэта выглядае зусім жудасна. Гаворка ідзе, між іншым, пра аўстрыйскую прапанову, каб людзям, якія незаконна трапілі ў Еўропу, забраць права хадайнічаць аб прадастаўленні прытулку.

“Аўстрыя хоча прытрымлівацца палітыкі Злучаных Штатаў і Аўстраліі, якую я лічу нялюдскай. Разумею, што кожная краіна хоча абараніць сябе ад гэтага, як яны кажуць уварвання, аднак, тым самым адмаўляючы права на міграцыю”, - пракаментаваў сітуацыю Ватыканскаму радыё іерарх. Ён дадаў, што гэтыя людзі пакідаюць свае краіны, рызыкуюць жыццём і, як было прапанавана некаторымі, павінны заставацца на нейкім вызначаным востраве або нават непасрэдна на судне. “Я не думаю, што гэта адпавядае прынцыпам належнай павагі да іх. Гэта бесчалавечна!”, - сказаў кардынал Вэльё. 

Іерарх са смуткам сцвердзіў, што сённяшняя Еўропа “не мае ніякай палітыкі ў гэтай справе”. Што можа змяніць на кантыненце з насельніцтвам 550 млн. адзін мільён бежанцаў? - задаў рытарычнае пытанне ён.

Старшыня Папскай рады нагадаў, што Еўропа забавязалася, апроч іншага, прызначаць 0,7% свайго ВУП на дапамогу краінам, з якіх масава бягуць людзі. З 28 членаў ЕС абавязацельства выконвае толькі адна скандынаўская краіна.








All the contents on this site are copyrighted ©.