2016-06-07 12:51:00

Пантыфік: малітва – “батарэйка” хрысціяніна


Малітва – гэта “батарэйка”, якая дазваляе ззяць хрысціяніну, сказаў папа Францішак 7 чэрвеня 2016 г. падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане. Пантыфік заклікаў вернікаў быць соллю, якая не страціла свой смак, а таксама пазбягаць “люстэркавай духоўнасці” – клопату пра ўласнае ззянне, а не пра нясення святла іншым.

Каментуючы евангельскі ўрывак, у якім Хрыстус заклікаў вучняў быць “соллю” і “святлом” (Мц 5,13-16), Пантыфік заўважыў, што ніводная з гэтых дзвюх рэчаў не павінна існаваць сама для сябе: святло прызначана асвятляць іншых людзей, а соль – надаваць смак іх жыццю. 

Каб годна выконваць гэтыя заданні, хрысціяне патрабуюць пастаяннай малітвы. Менавіта яна з’яўляецца “батарэйкай”, якая дазваляе выпраменьваць святло, лічыць Папа. “Ты можаш рабіць шмат рэчаў, шмат спраў, учынкаў міласэрнасці, можаш зрабіць мноства вялікіх рэчаў у Касцёле – каталіцкі універсітэт, калегію, шпіталь. Табе могуць нават паставіць помнік, як дабрадзею Касцёла, але калі не молішся, усё гэта будзе крыху змрочным і цёмным”, - падкрэсліў Святы Айцец.

Папа заклікаў вернікаў бараніцца ад спакусы свяціць для саміх сябе і нагадаў словы Езуса Хрыста: “Няхай святло вашае так свеціць перад людзьмі, каб яны бачылі вашыя добрыя ўчынкі і праслаўлялі Айца вашага, які ў нябёсах”.








All the contents on this site are copyrighted ©.